а што ў вас харошага?
drygwa
Пару дзён таму хацела купіць мясца ў адным з магазінчыкаў на Ўсходзе. А ў энтым аддзеле няма нікога... Падыходжу да жанчынкі, якая недзе ў зале корпаецца -- ветліва так павіталася, кажу: "а можна каго ў аддзел запрасіць?"
- "хадзем, мая харошая" і так нешта сама сабе і мне ўсміхаецца . І так добра мне стала. Ну, мясца я ўсё адно не расхацела.... Але настрой -- крута-крута. Я, канешне, прыфігела -- такі, беларусы ўсміхаюцца .
А от яшчэ.
Амаль штодзень езджду на таксічцы на працу, з пасажырамі і вадзіламі ўжо як з роцвтенічкамі -- вітаешся, усміхаешся. На адным з паваротаў звычайна заходзіць хлопчык з цудоўнымі рудымі, амаль меднымі валасамі, такі, гадоў мо чатырох -- з бацькам або маці. І от ёсць на гэтым маршруце адзін вадзіла, такі вясёленькі, гадоў яму мо 30, як высветлілася нейк, сам папаня двуххадовай дзяўчынкі. Кожны раз, як руды цуд заходзіць, вадзіла падае яму руку павітацца са словамі "здароў, як спраы?", і хлапец такі важны, радасны адразу -- "прывет, дядя Саша, харашо". Не так даўно вадзіла вітаеццца з ім і працягвае ў якасці падарунка снікерс.... Людцы, яны добрыя... есць.. Праўда ж?
А от яшчэ. Шкандыбае на маю маршрутку бабуля, бачу здалёк -- ледзь цягнецца, я ззаду там ледзь не бягу, каб паспець. А тут цёцечка нейкая таксама бегла на маршрутку -- падграбла бабуліны торбы -- і шух-шух, данесла да маршруткі.
Люба глянуць.
А нядаўна мне афрыканец падарыў проста так 2 прыгожыя ланцужкі на руку.
калі-небудзь пахвалюся .
От так от.
А што харошага ў вас?...

?

Log in

No account? Create an account