?

Log in

No account? Create an account
Абрыўкі думак сённяшняга дня
drygwa

Сёння спявала Літургію ў Сандаміры. У падвале каталіцкага касцёла. Праваслаўную Літургію ;). Наслаждаюсь экзотыкай, таксказаць :))))... Спяваеш так старастыльненька... і часам ціхутка далятаюць гукі аргана..

:D

Але, такі, карыстаюся выгадамі новастыльнага жыцця -- раней увесь час забывалася павіншаваць навастыльных у час, цяпер не забываюся, а шчэ й старастыльнікаў не забываю віншаваць. З імеНінамі, напрыклад... :)

А вабшчэ у мяне дзень запханы экзотыкай. Схадзіла на Шэкспіраўскі "сон у летнюю ноч".... некласічная фенька. Першы акт скончыўся стрыптызам да трусоў і ліфчыкав з імітацыяй эратычнай сцэны :D.... Нарагаталасяяяяяяя....


Нацарапанае па дарозе ў нататніку
drygwa

Горкі чай грэе вантробу, адгаеняючы холад ад носа… За акном стрыманы пейзаж, які зусім не хоча дзяліцца размовай… сонны цягнік па крысе зацягвае ў свае непазбеглае падарожжа сну і неміласэрна скрыпучым голасам вые калыханку. Снежань…

Позірк трымаецца за абрыўкі елак, небазбежна страчваючы надзею кожные сто метраў… Горкі чай, дарога і кавалкі яліны.

Цягнік перамагае і я здаюся ў палон яго сонных абдымак… Становіцца цепла і зусім як дома…

Хм… Як толькі пераехала мяжу, было, нібы прачнулася: хісткія мытнікі ганяюць народ па марозе з аўтобусаў у мытную залю і назад… Надпісы ашаламляльна глядзяць кірылічнымі, такімі  свойскімі, літарамі….

Горкі чай, яліны, сон і літаркі.

Хіба такі прысмак мае падарожжа дадому...


Хачу
drygwa

Душа і мазгі настойліва патрабуюць купіць чыталку электронных кніжак... Пашвэндалася па форумах чыталак, кажуць, сталі людзі болей чытаць з набыццём гэтай цуда-штуковіны. Усё сваё юнацтва правяла з ніжкамі ў ручках... Чытала па дарозе, на прыпынках, начамі, у аўтобусе... зараз адчуваю страшны "тэкставы голад"... Ужо назапіхвала ў комп кучу кніжак для прачытання. Ну, "факультатыўнага"... Цяпер вайна свядомасці -- прачытаць шо-небудзь для душы, або што-небудзь ПРАЧЫТАЦТ

Ну-ка.. а што б параілі пачытаць Вы?... Або ПРАЧЫТАЦЬ? :)


Чего ждать от нового года (я ў трэндзе, трындос, карочэ)
drygwa
А что вам ждать от нового года? © globus & za_y_ac

Архіў вуніяцкіх мітрапалітаў. Або як можна "перабудоўваць" выданыя крыніцы...
drygwa

Натрапіла на цікавы артыкул... На мой погляд -- вельмі справядлівы... і абгрунтаваны.

"В 1999 г. Полоцкое Греко-католическое общество совместно с Белорусским научно-исследовательским институтом документоведения и архивного дела в Минске издало небольшой справочник под названием «Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў»
46. Цель издания – познакомить исследователей с содержанием находящегося в РГИА архивного фонда «Канцелярии митрополита греко-униатских церквей в России»....
"В чем же заключается смысл справочного издания, если оно не отражает реальной картины фонда? Зачем составители уверяют читателей, что они ратуют за добросовестное и объективное изучение отечественной истории, гражданской и церковной? Дело в том, что многие из отсутствующих в справочнике дел и документов отражают факты, свидетельствующие не в пользу унии. А ведь именно Русская Православная Церковь без купюр опубликовала большое количество документов униатского архива. Ее учеными силами была проведена работа по разбору архива, описанию и опубликованию его материалов. И именно Ей в большей степени принадлежала и принадлежит заслуга разработки церковной истории Западной Руси и, причем разработки добросовестной."

Калі хто не ведае, попісы ахіваў былі выдадзены яшчэ ў пазамінулым стагоддзі, у Пецярбургу. 2 часткі, прынамсі. 
трэцяя -- у 50-х гадах мінулага...
(назва -- "Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. I: (1470–1700). – СПб.: Синод. тип., 1897, і г.д.)

Падрабязнее http://minds.by/article/102.html#sl45 


Мі-мі-мі... + ха-ха+ха :)
drygwa

ышчо мі-мі-мі :)Collapse )



Мой психологический профиль на сегодня
drygwa
Гороскопы
Ну, сёння ціпа модна выкладваць свой псіх. профіль :). 

Получить свой психологический профиль  у barma_glott 
Другие гороскопы и тесты

Падабаюцца мне гэтыя Матроны :).
drygwa

Виды депрессий и критерии депрессивного эпизода http://www.matrony.ru/vidy-depressij-i-kriterii-depressivnogo-epizoda/

Яшчэ й пра сям'ю 

Кризис современной семьи http://www.matrony.ru/krizis-sovremennoj-semi/

Операция «Найти, чтобы обезвредить» http://www.matrony.ru/operaciya-najti-chtoby-obezvredit/



Немцы апрэдзелілісь.
drygwa
Откллучение за неуплату 
В Германии католики ввели санкции за неуплату церковного налога

Немецкая католическая церковь издала декрет, который фактически узаконил отлучение от церкви тех, кто отказывается платить церковный налог. Теперь католики, не поддерживающие церковь финансово, не смогут исповедаться, причаститься или стать крестными.http://lenta.ru/articles/2012/09/21/kirchensteuer/

От так от таварышчы... Ціпа, такая плахая Пр.Царква, што от бедных бабулек грабіт. "Таким образом немецкая католическая церковь собирает несколько миллиардов евро ежегодно". 

У каждам гарэме свой папандос.

От так бывае :).
drygwa

Сёння хадзіла ў гіпер за пакупкамі. Накупіла ўсякіх там каструлек на радасцях. Іду такая са сваім дабром пасля касы запакоўвацца. НІкаво, значыт, не трогаю, сядаю на лавачку. І пачынаю шабуршаць. Тут бабця, якая сядзела побач пытае, ну, ціпа, о, які гарнэк класны, колькі каштуе і тырыпыры... ну... я як толькі адкрыла рот, яна адразу -- ааа, а адкуль пані? Украіна? Беларусь?... Кажу - -Беларусь. Кажа -- адкуль дакладна?... Ну, вядома ж з Пінску.... Яна:  "Ооооооооооооооооо!!!! я ж таксама з Пінска, там нарадзілася, але пасля вайны нас вывезлі..." Ну от.. і пайшло і паехала :). Разгаварыліся... У працэсе размовы: "о, пані незамужняя. Шкада, што мой сын нядаўна знайшоў сабе жонку.. А так -- напэўна б на пані ажаніўся" :DDD
Прыемна было....  Вельмі прыемная бабуля...
Я як раз выпаўзла на закупы пасля ранішніх "прафесарскіх" спраў, акурат тады, калі ўсе працоўныя ў асноўным на працы.... Эх.... Глядзіш, а па гіперу поўзаюць божыя адуванчыкі, хто з кастылем, хто падвісаючы на возку.... І такія нейкія ўсе заклапочаныя-заклапочаныя, замучаныя... Ходзяць, шукаюць розныя промоцыі (як, у прынцыпе, і ў нас).... І так шкода іх стала, чэсслова... Падумалася -- цікава, гэта паўсюль яны такія нашчасныя?... Што ў РБ, што ў Расеі, што ў Польшчы.... Ці гэта я такая упечатліцельная...
І дзе яны больш няшчасныя?... "няшчасныя па-свойму", напэўна...

Бабуля папрасіла ў мяне тэлефончык... Цікава, ці патэліць.